Дыск у лепшых традыцыях Solarward: песні 2009-га года, запісаныя ў 2010-м ці, можа, у 2011-м і выдадзеныя ў 2012-м. Уся праца над альбомам вялася на ўласнай студыі, якую мы вырашылі назваць «Ministry Of Sun» (даволі модна, праўда?), а каб не было занадта сумна, прыходзілі госці - Ion (Infestum) і Wrathtodd (ID:Vision), пілі гарэлку і крычалі ў мікрафон; гэта ўсё, зразумела, на дыску ёсць, акрамя гарэлкі, бо ўсю выпілі.
Нягледзячы на тое, што выйшаў дыск ў 2009 годзе, праца над iм скончылася яшчэ ў 2007. Туды ўвайшлі цалкам перазапiсаныя кампазіцыі з аднайменнага дыску 2006 года і песнi з Of Black And White як гэткi бонус, такiм чынам нiчога зусiм ужо новага, акрамя двух вiдэа (гэта клiпы на War i Kingdom Of Frost) там няма. На мамент запiсу састаў быў такi ж, як пры папярэднiм дыску, хаця ў буклеце ёсць ўжо трохi и пра Forneus'а.
Запісваўся, міксаваўся і мастэрыўся матэрыял гэтак жа, як і ў папярэднія разы - на ўласнай студыі, з адным толькі адрозненнем: вакал на першыя сем трэкаў пісаў Gres.
Запісваўся, міксаваўся і мастэрыўся Kondrath'ам на ўласнай студыі Solarward ў перыяд з 2006-га па 2007. Лірыка і музыка - Kondrath. Выдадзены гуртам у 2007-м. Састаў: Gres - вакал; LSD - гiтара; Kondrath - гітара; Shuriuk - бас; Aske - бубны.
Гэты дыск быў выданы вельмі невялікім тыражом і распаўсюджваўся не надта шырока. Увогуле выкарыстоўваўся ў асноўным для прамоцыі.
Запісваўся, міксаваўся і мастэрыўся Kondrath'ам на ўласнай студыі Solarward у перыяд з 2005-га па 2006. Лірыка і музыка - Kondrath. Выдадзены гуртам ў 2006-м годзе. Састаў: Gres - вакал; Vstrror - гiтара; Kondrath - гітара; Shuriuk - бас; Aske - бубны.