Новая кампазіцыя: Eyeless

Да наступных буйнамаштабных альбомных дзеянняў яшчэ сто вёрст, ды й тыя ўсе лесам, але трэба ж і варушыцца хаця б трошкі, хоць апошнія падзеі варушэнню зусім і не спрыялі. Як уэлсаўскія марсіяне сядзелі ў сваёй яме, утойліва нешта там калупаліся, а вакол толькі дым і выбліскі, вось так і мы. Нарэшце, вылезла такая пачвара. Адразу паслухаць можна на Bandcamp, а калі раптам захочацца, дык можна проста браць адсюль.

Tirpitz Fest

Хто:
Bloodlast
Solarward
Massenhinrichtung
Exegutor
Infestum

Калі ды дзе:
6 ліпеня, 18:30
Клуб «Салтайм» (Праспект Незалежнасці, 131/1)

Па чым:
100 рублеў, купляць проста на уваходзе.

Увага! Абавязкова заходзьце сюды, чытайце, аб чым фэст.

Прэзентацыя альбома Hok-key «Знак бяды»

Хто:
Hok-key
Rokash
Solarward
Лютавер'е
Beyond The Darkness

Калі ды дзе:
28 красавіка, 18:30
Клуб «Піраты» (Партызанскі праспект, 6А)

Па чым:
Ад 70 да 85 рублёў, у дзень мерапрыемства - 100 рублёў. Ёсць столікі. А ўвогуле інфармацыю па талонах, коштах і ўсякім такім лепш глядзець вось там.

Дзесяцігоддзе Solarward

Вось так вось жылі мы, смачна елі і моцна пілі, і тут неяк раптам са здзіўленнем зразумелі, што прыйшоў час святкаваць дзесяцігоддзе. Хаця лепей было б сказаць - не зразумелі, бо калі гэтыя гады ўсе прайшлі - кадук яго ведае: нібыта толькі ўчора той Nocturnal Fest быў, а паглядзіш - не. Не ўчора. Амаль што пяць гадоў таму.

Адсвяткавалі без размаху, але надта добра і, так бы мовіць, у два заходы. Першы заход быў «спартыўны», заселі за каньяк і распачалі більярдную бойку тысячагоддзя; як высветлілася, у нашым гурце ўсе наскрозь прафесіяналы ды тытаны більярду, так што сумаваць не прыходзілася, а калі непрафесійны, але надзвычай настойлівы хор распачаў пра чорнага крумкача, стала зразумела, што свята атрымалася ўдалае.

Заход другі быў больш нам звыклы: паехалі піць піва. Каб было больш цікава, паехалі ў Вільнюс, бо там, кажуць, піва такое смачнае, што... што... карацей, смачнае. Тут трэба адзначыць: не хлусілі людзі, так і ёсць. Як высветлілася, смачныя там яшчэ і настойкі, наліўкі, гарэлкі, так што пад вечар мы трошкі стаміліся, залезлі ў нумар, слухалі песні «Гражданской Обороны», ад якіх хацелася падпаліцца і выкінуцца у акно і вынішчалі піўныя запасы. Культурны адпачынак.

Так што ўсё добра, панове. Галоўнае, як кажа Адольф Леанідавіч, - сэрцам не старэць.

Рэпетыцыйныя хронікі

Асцярожна, там будзе дрэннае слова на «х», але ж стрымацца не было аніякай магчымасці!

Святло памерла

Вось так яно было, на тым дні нараджэння.

Дзень народзінаў Рубы

13 ліпеня, субота, як заўсёды, святкуем дзень нараджэння Рубы. Што і як - глядзіце там.

MassaBrutto 666

У пятніцу, 22 сакавіка, прымаем удзел у пякельнай Massa Brutto 666! Заходзьце на www.massabrutto.com, там уся інфармацыя.

Железный Карнавал 2013

12 студзеня едзем у Пінск, будзе канцэрт з рокам. Інфармацыю глядзіце вось тут.